У Гародні зноў штраф за репост

Суд Кастрычніцкага раёна г. Горадні 20 лістапада разгледзеў адміністрацыйную справу Аляксандра Горбача, якая тычылася перапостаў у сацыяльнай сетцы Вконтакте. Ён размясціў на сваёй старонцы матэрыялы з інтэрнэт-рэсурсаў, якія прызнаныя экстрэмісцкімі.

gorbach_3.jpg

Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што суддзя Валерый Шпак прыцягнуў Горбача да адміністрацыйнай адказнасці па двух артыкулах: 17.10 (Прапаганда і (або) публічнае дэманстраванне, у тым ліку з выкарыстаннем глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт або іншай інфармацыйнай сеткі, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі) і ч. 2 арт. 17.11 КаАП (Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а роўна выраб, выданне, захоўванне або перавозка ў мэтах распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства).
У выніку, суд Кастрычніцкага раёна г. Гродна аштрафаваў Аляксандра Горбача на 5 і 25 базавых велічынь адпаведна (у агульнай суме - 735 рублёў).
Дарэчы, гэта ўжо не першая справа за рэпосты ў Гродне. Гэты ж суддзя Валерый Шпак другога лістапада па аналагічнай справе (арт. 17.11 КаАП) прыцягнуў да адміністрацыйнай адказнасці вакаліста групы Dzieciuki і журналіста-фрылансера Алеся Дзянісава. А 16 Лістапада суддзя Алена Тоўсцік-Самойла аштрафавала Уладзіслава Сераду па такой жа артыкуле на 15 базавых велічынь.
Паводле spring96.org