Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці наведалі арыштаваных украінскіх маракоў
Паводле наведвальнікаў, скаргаў на ўмовы ўтрымання няма, піша Беларускі партызан.
Украінскіх маракоў, арыштаваных у Крыме падчас нападу расійцаў на ўкраінскія катэры, даставілі ў Маскву. 21 арыштант апынуўся ў СІЗА "Лефортава". Трое параненых знаходзяцца ў лякарні "Матроскай цішыні". Іх наведалі карэспандэнт недзяржаўнага тэлеканалу "Дождь" і сябра ГНК (Грамадскай назіральнай камісіі).
Паводле іх, арыштанты жывуць у стандартных умовах — камера паўтары на два метры, жалезныя ложкі, матрацы, бавоўнавыя коўдры. Сцены пакрытыя зялёнай фарбай. Пакуль яны сядзяць па аднаму, але пасля іх перавядуць у камеры з суседзямі, дзе будуць халадзільнікі і, магчыма, тэлевізары.
Украінцы распавялі, што адчуваюць сябе нармалёва. Зранку елі грэчневую кашу, мелі гадзіну прагулкі ў дворыку, пасля абеду ім прынясуць кнігі.
"Усе зноўку прыбыўшыя былі пераапранутыя ў турэмнае адзенне, так як знаходзіцца ў вайсковай форме іншай дзяржавы ў "Лефортава" забаронена", — растлумачылі ў ізалятары.
Затрыманыя турбуюцца аб тым, што засталіся без сувязі з роднымі. Яны папрасілі праваабаронцаў перадаць, што на кожнага з іх заведзены рублёвы рахунак —- туды можна пераводзіць грошы, каб маракі маглі купляць прадукты ў турэмнай краме, купляць маркі і капэрты.