Пратэсты ў Дзень годнасці і свабоды ў цэнтры Кіева (фота, відэа)

Неспакойна адзначылі Дзень годнасці і свабоды ў Кіеве. На Майдане гарэлі пакрышкі, а пратэстоўцы ў цэнтры горада падпалілі офіс Медведчука ды ўчынілі пагром у Ашчадбанку.

Дзень годнасці і свабоды, Кіеў 21 лістапада 2016 г.Фота: Раман Кравец


Дзень годнасці і свабоды, Кіеў 21 лістапада 2016 г.Фота: Раман Кравец

У панядзелак, 21 лістапада, у Кіеве адзначаецца Дзень годнасці і свабоды, трэція ўгодкі Еўрамайдана. Напярэдадні гэтай падзеі ва Украіне арганізоўваліся масавыя акцыі пратэсту, а ўлады заявілі аб тэрарыстычнай пагрозе і перакрывалі Крэшчацік.





На Майдане Незалежнасці ў Кіеве бліжэй да 18 гадзін вечара па мясцовым часе сабралася 2 мітынгі. Каля Манумента незалежнасці сабраліся прадстаўнікі “Правага сектару”. А на самім Майдане сабраліся ўдзельнікі "Веча" з нагоды трэцяй гадавіны Рэвалюцыі годнасці. У паліцыі заявілі, што ў народным "Веча" на Майдане прымаюць удзел каля 400 чалавек.


6bdce8734e7a1e883fcda915a446bf8a7086e051.jpg
803d33b1d11a3cf3a1971bc752ced7320dff9681.jpg



На Майдане Незалежнасці у Кіеве, дзе пачалося Веча ўдзельнікаў Рэвалюцыі годнасці, адбыліся сутыкненні. Па дадзеных відавочцаў, група людзей з аўтамабільнымі пакрышкамі прарвалася праз кардон Нацпаліцыі. Па некаторых дадзеных, гэта былі ультрас аднаго з футбольных клубаў. Некалькі пакрышак падпалілі, паведамляе  www.unn.com.ua. Паліцыя не ўжывала спецсродкаў, адбылася невялікая бойка, у актывістаў адабралі некалькі шын і іх адпусцілі.



808325dea4ca33d8587e13ab37448aa033e5fe30.jpg


Пазней, пад 20 гадзін вечара, некалькі соцень пратэстоўцаў накіраваліся з Майдана Незалежнасці па Крашчаціку да Бесарабскага рынку. Як перадае карэспандэнт агенцтва "Інтэрфакс-Украіна", пратэстоўцы ішлі калонай з чырвона-чорнымі сцягамі ў суправаджэнні паліцэйскіх. Пратэстоўцы мелі намер сустрэцца з кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта Украіны Віктарам Медведчуком. Таму калона скіравалася па вуліцы Льва Талстога да офіса Медведчука.

Па дарозе актывісты, як паведамляе Корреспондент.net, якія сышлі з веча на Майдане, разграмілі адзін з офісаў у цэнтры Кіеве на Вялікай Васількоўскай, 23 Б. Пратэстоўцы сцвярджалі, што гэта офіс лідара “Украінскага выбару” Віктара Медведчука. Радыкалы разбілі вокны на паверсе, дзе размешчаны салон прыгажосці “Sun Light”. Паліцыя не ўмешвалася, калі актывісты грамілі будынак.




З-за кінутых у вокны дымавых шашак пачаўся пажар. Ратавальнікі аператыўна прыехалі і ліквідавалі ўзгаранне. Да прыезду пажарных самі актывісты таксама спрабавалі патушыць агонь. Пасля чаго пратэстоўцы скіраваліся назад на Майдан.


Аднак радыкалы не да канца ўпэўнены, што разграмілі офіс менавіта Медведчука. "Маглі і памыліцца", — сказаў адзін з іх, паведамляе Корреспондент.net. Паводле іншых дадзеных, сам будынак сапраўды належыць Медведчуку, але самога офіса “Украінскага выбару” тут няма.

Па словах прадстаўнікоў Чырвонага Крыжа, падчас акцыі пратэсту на Льва Талстога пацярпелі тры-чатыры чалавекі.

Крыху пазней радыкалы, якія разграмілі офіс на Вялікай Васількоўскай, учынілі пагром і ў аддзяленні Ашчадбанка Расіі на плошчы Льва Талстога.

1912603.jpg

1912600.jpg

1912599.png



1912602.jpg


Актывісты разбілі вітрыны, выламалі ўваходныя дзверы. Пасля частка мітынгоўцаў зайшла ў будынак, і там таксама пачала ўсё руйнаваць. Праз 10 хвілін на месца прыбылі праваахоўнікі, якія ўгаманілі і вывелі пратэстуючых на вуліцу.

Каля 21 гадзіны вечара Веча з нагоды гадавіны пачатку Рэвалюцыі годнасці, што праходзіла на Майдане, завяршылася. Арганізатары практычна разабралі ўсталяваную ўзмацняльную апаратуру. Удзельнікі веча таксама разышліся.

Прыкладна ў 21.20 удзельнікі беспарадкаў вярнуліся на Майдан. Перад імі выступіў камандзір дабравольніцкага батальёна "АУН" Мікалай Каханіўскі. Ён агучыў патрабаванні ўдзельнікаў веча і заклікаў іх разыходзіцца.