Пратэсты ў Францыі перараслі ў сутыкненні з паліцыяй

У Францыі пратэстуюць супраць закона, які забараняе фота- і відэаздымку паліцэйскіх у пэўных абставінах. Арганізатары акцый кажуць пра паўмільёна ўдзельнікаў, МУС Францыі — пра 133 тысяч.

55760618_303.jpg

Каля 46 тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Парыжа ў знак пратэсту супраць прыняцця закона "Аб глабальнай бяспецы". Пра гэта ў суботу, 28 лістапада, паведаміла агенцтва AFP са спасылкай на дадзеныя МУС краіны.
Асаблівую незадаволенасць мітынгоўцаў выклікае 24-ы артыкул гэтага закона, які прадугледжвае штрафы за фота- і відэаздымку асобных паліцэйскіх, калі распаўсюд гэтых кадраў "пагражае фізічнай або псіхічнай недатыкальнасці асобных чыноўнікаў". За гэта правапарушэнне - у выпадку прыняцця закона - можна будзе атрымаць год турмы або штраф у 45 тысяч еўра.
Пратэсты ў сталіцы Францыі перараслі ў сутыкненні з паліцыяй. Па дадзеных агенцтва Reuters, мітынгоўцы закідалі праваахоўнікаў камянямі і петардамі, было зафіксавана некалькі ўзгаранняў. Дэманстранты прыняліся ўзводзіць барыкады, паліцыя задзейнічала светлашумавыя гранаты і сьлезацечны газ.
На 18.15 былі затрыманыя дзевяць чалавек. Паводле даных міністра ўнутраных спраў Францыі Жэральдо Дарманена, раненні атрымалі 37 паліцыянтаў і супрацоўнікаў нацыянальнай жандармерыі.
Акцыі пратэсту прайшлі і ў іншых гарадах Францыі. Так, у Ліль на вуліцы выйшлі, па дадзеных AFP, мінімум 1500 чалавек. У Рэнэ і Манпелье, паводле ацэнак арганізатараў, колькасць мітынгоўцаў дасягала ў цэлым 10 тысяч чалавек. Арганізатары пратэстаў сцвярджаюць, што па ўсёй краіне на вуліцы выйшлі 500 тысяч чалавек. Колькасць удзельнікаў парыжскай акцыі яны ацанілі ў 200 тысяч. Па дадзеных МУС Францыі, у Парыжы на вуліцы выйшлі 46 тысяч чалавек, а па ўсёй краіне - 133 тысячы.

Апазіцыя патрабуе ад Макрона адклікаць закон

Раней ніжняя палата парламента Францыі ў першым чытанні адобрыла закон "Аб глабальнай бяспецы". Спрэчны 24-ы артыкул быў занесены ў тэкст законапраекта пад націскам паліцэйскіх прафсаюзаў, якія скардзяцца на рост гвалту ў дачыненні да ахоўнікаў парадку. Аднак журналісцкія аб'яднання і праваабаронцы асцерагаюцца "несуразмернага нападу на свабоду слова".
Рэзкую крытыку выклікала яшчэ адно палажэнне законапраекта, паводле якога журналісты павінны папярэдне зарэгістравацца для асвятлення дэманстрацый на месцах. Еўракамісія ўжо выказала сваё меркаванне з нагоды новых прадпісанняў, папярэдзіўшы, што СМІ і "надалей павінны свабодна выконваць сваю працу". Апазіцыя патрабуе, каб прэзідэнт Эмманюэль Макрон адклікаў дакумент, які яшчэ павінен атрымаць адабрэнне Сената.
dw.com