Пратэсты ў Парыжы перараслі ў сутыкненні з паліцыяй, ёсць пацярпелыя
Па меншай меры трое паліцэйскіх пацярпелі ў сутыкненнях з пратэстоўцамі падчас першамайскай дэманстрацыі ў Парыжы, паведамілі мясцовыя ўлады.
![Пратэсты ў Парыжы Фота AFP / Getty Images Пратэсты ў Парыжы Фота AFP / Getty Images](/img/v1/images/_95858975_d64dfbc6_e8c1_4cf1_a9b8_525a6e0c12fb.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пратэсты ў Парыжы Фота AFP / Getty Images
"Людзі ў масках кідалі розныя прадметы і кактэйлі Молатава ў паліцыю", — цытуе агенцтва “Франс прэс” паведамленне паліцыі.
У выніку на адным з паліцэйскіх загарэлася форма, ён атрымаў апёкі. Паведамляецца, што паліцыянты ў адказ ўжылі слёзацечны газ.
Сутыкненні пачаліся каля плошчы Бастыліі ў Парыжы, калі шэсце, арганізаванае трыма прафсаюзамі, накіроўвалася да суседняй плошчы.
У нейкі момант некалькі пратэстоўцаў падпалілі каляску з супермаркета, на якой быў усталяваны кардонны макет дракона, і накіравалі яе ў бок кардона паліцыі.
![Парыж. Фота REUTERS Парыж. Фота REUTERS](/img/v1/images/_95858977_49a2ea01_50f5_4e68_b66b_5673273251c8.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Парыж. Фота REUTERS
Па некаторых дадзеных, у выніку сутыкненняў з паліцыяй раненні атрымалі таксама ўдзельнікі акцыі, аднак афіцыйнай інфармацыі на гэты конт пакуль няма.
Дэманстрацыя праходзіць у Парыжы ва ўмовах узмоцненых мер бяспекі за тыдзень да другога тура выбараў прэзідэнта.
Фота REUTERS
Паводле ВВС