У Мінску затрымалі Максіма Вінярскага
Увечары ў Мінску затрымалі актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага.
![da_ploszczy_logo_1.jpg da_ploszczy_logo_1.jpg](/img/v1/images/da_ploszczy_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта «Радыё Свабода» распавёў сябра затрыманага Яўген Афнагель.
«Макса затрымалі, пры затрыманні ён быў без тэлефона. Цяпер ён у Цэнтральным РУУС», — сказаў Афнагель.
![mehafon_akcyja_01052017_2.jpg mehafon_akcyja_01052017_2.jpg](/img/v1/images/mehafon_akcyja_01052017_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як стала вядома "Радыё Свабода", Вінярскага затрымалі каля пад’езду дому, дзе ён жыве.
www.svaboda.org