Павел Севярынец на Акрэсціна
Пасля першамайскай акцыі дэманстрацыі ў Мінску знік сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, які стаў фактычна адным з яе лідараў.

Пра гэта паведаміла яго маці Таццяна Севярынец.
Накіроўваючыся на акцыю, палітык забыў дома тэлефон, таму звязацца з ім немагчыма.

Жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч паведаміла, што развіталася з ім каля станцыі метро "Кастрычніцкая”. Зараз Павел Севярынец ужо некалькі гадзін мусіў бы быць дома, але дагэтуль яго месцазнаходжанне невядомае.
Літаральна пару хвілін таму маці Паўла, Таццяана Севярынец, паведаміла, што ён знайшоўся. На Акрэсціна, заўтра будзе суд.
bchd.info