«Прэм'ер» Абхазіі загінуў у аўтакатастрофе

Позна ўвечары 8 верасня машына "прэм'ер-міністра" Абхазіі Генадзя Гагуліі трапіў у аварыю ў раёне горада Гудаўта. Па дарозе ў бальніцу ён памёр.

1023764698.jpg

Кіроўца і ахоўнік чыноўніка сур'ёзна не пацярпелі і пасля аказання першай дапамогі былі выпісаныя, паведамляе ria.ru.
Па дадзеных генпракуратуры рэспублікі, 22-гадовы Хаджарат Тарсман, кіроўца машыны, з якой сутыкнуўся прэм'ер, знаходзіўся ў стане наркатычнага ап'янення. Ён затрыманы. Версія замаху не разглядаецца.Гагулія ехаў у Абхазію з аэрапорта Сочы, куды ён прызямліўся пасля візіту абхазскай урадавай дэлегацыі ў Сірыю.
Раней паведамлялася, што Сірыя прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, якія акупавала Расійская Федэрацыя ў жніўні 2008 года.
Пасля ЗША і ЕС асудзілі гэтае рашэнне сірыйскага ўрада.
"ЕС сцвярджае, што рашэнне Сірыі ўсталяваць дыпламатычныя адносіны з Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй парушае міжнароднае права і прынцып тэрытарыяльнай цэласнасці", — паведамляў брусельскі карэспандэнт "Радыё Свабода" Рыкард Ёзвяк. Ён таксама дадаў, што Еўрасаюз заявіў аб поўнай падтрымцы суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі.
Гагулія ўзначальваў "урад" Абхазіі тройчы: у 1995-1997 гадах, у 2002-2003 гадах і з красавіка 2018 года.
Варта адзначыць, што Беларусь не прызнала незалежнасці Абхазіі нават пасля шматлікіх просьбаў.
Паводле meduza.io