Прэзідэнт Аўстрыі выступіў за правядзенне датэрміновых парламентскіх выбараў
Скандал з прычыны відэа, на якім віцэ-канцлер Аўстрыі, як сцвярджаецца, прапануе дзяржкантракты інвестару з Расіі, выклікаў распад кіруючай кааліцыі, паведамляе Радыё Свабода.
Хайнц-Крысціян ШтрахэПрэзідэнт Аўстрыі лічыць, што першыя дні верасня будуць лепшым часам для правядзення датэрміновых выбараў, пасля таго, як скандал са схаванай відэаздымкай скалыхнуў палітычнае жыцьцё краіны.
Прэзідэнт Аляксандар Ван дэр Бэлен заявіў пра гэта ў нядзелю пасля сустрэчы з канцлерам Аўстрыі Сэбасцянам Курцам.
Курц заклікаў правесці новыя выбары пасля таго як віцэ-канцлер Хайнц-Крысціян Штрахэ падаў у адстаўку, папрасіўшы прабачэння за свае дзеяньні, якія трапілі на відэа, дзе ён, як сцвярджаецца, прапануе дзяржкантракты меркаванаму расійскаму інвестару на вечарыне ў Ібіцы.
Курц заявіў пра разрыў кааліцыйных адносін паміж яго правацэнтрысцкай Аўстрыйскай народнай партыяй і антыімігранцкай Аўстрыйскай партыяй свабоды, якую ўзначальвае Штрахэ. Відэа было апублікавана двума нямецкімі СМІ.
svaboda.org