Прэзідэнт Балгарыі патлумачыў свае словы пра расійскі Крым
Анексія ўкраінскага паўвострава Расіяй — гэта парушэнне міжнароднага права, пагадзіўся дзейны прэзідэнт Балгарыі Румен Радзеў, які днямі назваў Крым расійскім, паведамляе korrespondent.net.

Прэзідэнт Балгарыі Румен Радзеў паўтарыў свае словы пра «расійскі Крым», але прызнаў, што анексія ўкраінскага паўвострава з'яўляецца парушэннем міжнароднага права.
«Драмы няма. Пытанне зусім зразумелае. Анексія Крыма — гэта парушэнне міжнароднага права, але, як я казаў у мінулы вечар, ёсць рэаліі ў палітыцы, і на гэты момант Крым належыць Расіі», — заявіў ён.
Адразу пасля першай заявы Радзева 19 лістапада быў выкліканы пасол Балгарыі ва Украіне з-за гэтых слоў цяперашняга балгарскага кіраўніка. У МЗС Украіны заявілі, што чакаюць абвяржэння балгарскім прэзідэнтам яго заявы.