Прэзідэнт Балгарыі назваў Крым «расійскім»
Кандыдаты ў прэзідэнты Балгарыі на дэбатах разышліся ў меркаваннях наконт прыналежнасці анексаванага Крыма. Цяперашні прэзідэнт Румен Радзеў можа пераабрацца на другі тэрмін.
Кандыдаты ў прэзідэнты Балгарыі на дэбатах разышліся ў меркаваннях наконт прыналежнасці анексаванага Крыма.
Дзеючы прэзідэнт Балгарыі Румен Радзеў падчас дэбатаў перад другім турам прэзідэнцкіх выбараў назваў Крым «расійскім», паведамляе балгарская служба «Радыё Свабода».
Так, Герджыкоў назваў Крым украінскай тэрыторыяй незалежна ад таго, які сцяг над ім лунае. Таксама ён выступіў супраць адмены санкцый супраць Расіі.
У адказ Радзеў заявіў, што антырасійскія санкцыі неэфектыўныя.
«Надзвычай важна мець прагматызм у знешняй палітыцы. Санкцыі супраць Расіі выглядаюць неэфектыўнымі. Нам патрэбна прагматычная палітыка ў дачыненні да Масквы. Не ў апошнюю чаргу мы не павінны забываць, што Расія з'яўляецца вельмі важным фактарам у барацьбе з глабальным тэрарызмам», — заявіў Радзеў.
На ўдакладняючае пытанне Анастаса Герджыкова, чый Крым, Радзеў адказаў: «Ён цяпер расійскі».
Пасля першага тура прэзідэнцкіх выбараў дзеючы прэзідэнт Радзеў набраў 49,42% галасоў, а Герджыкоў — 22,83%.
Паводле korrespondent.net, www.svobodnaevropa.bg