У Расіі паліцыянты ўпяцёх скруцілі 14-гадовую школьніцу. Яна пераходзіла вуліцу ў неналежным месцы (відэа)

У Пецярбургу паліцэйскія жорстка затрымалі 14-гадовую дзяўчынку за пераход дарогі ў неналежным месцы.

depositphotos_79450362_stock_photo_palace_bridge_and_peter_and.jpg

Паводле слоў маці дзіцяці, супрацоўнікі МУС давялі школьніцу да істэрыкі і збілі.

«Яны ўпяцёх спрабавалі заштурхаць яе ў паліцэйскую машыну і толькі дзякуючы неабыякавым звычайным людзям, якія адагналі катаў у форме, усю гэтую гісторыю ўдалося стармазіць да прыезду бацькі дзяўчынкі. Яны давялі дзяўчынку да істэрыкі, нанеслі ёй пабоі, што дзіця не можа паварушыць рукамі», — распавяла маці падлетка.

Бацька, які прыехаў за дзяўчынкай у аддзяленне распавёў, што ў дзяўчынкі ўдары правага і левага перадплеччаў, яна была ў шокавым стане.

У паліцыі пакуль не пракаментавалі інцыдэнт.

Паводле ТГ-канала «Редакция».