«Bloomberg»: Расія можа напасці на Украіну з Крыма і з Беларусі

ЗША перадалі саюзнікам у NATO звесткі выведкі, якія гавораць пра павелічэнне колькасці расійскіх войскаў для падрыхтоўкі ўварвання ва Украіну, перадае «Радыё Свабода».

Вайсковыя вучэнні «Захад-2017». Архіўнае фота «Свабоды»

Вайсковыя вучэнні «Захад-2017». Архіўнае фота «Свабоды»


Пра гэта піша «Bloomberg» са спасылкай на крыніцы.
Масква можа пачаць наступ з беларускай тэрыторыі і з анэксаванага Крыма, сцвярджаюць суразмоўцы агенцтва. Прадугледжваецца, што ва ўварваньі будуць удзельнічаць 100 груп колькасцю сто тысяч чалавек. Акрамя таго, крыніцы сцвярджаюць, што расійскія ўлады нібыта мабілізавалі дзясяткі тысяч рэзервістаў.
Раней пра верагодныя баявыя дзеянні Расіі супраць Украіны гаварыў кіраўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў. Паводле яго, уварванне можа пачацца ў студзені ці лютым 2022 года.
Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што супраць Расіі ідзе мэтанакіраваная кампанія. Паводле Пяскова, «Bloomberg» выкарыстоўвалі ў якасці «трубы» для інфармацыйнага ўкіду.
У расійскай Службе знешняй выведкі (СЗВ) інфармацыю пра вайсковае ўварванне ва Украіну не пацвердзілі. «Паводле звестак, Дзярждэпартамент ЗША праз дыпламатычныя каналы даводзіць да сваіх саюзнікаў і партнёраў абсалютна ілжывую інфармацыю пра канцэнтрацыю на тэрыторыі нашай краіны сіл для вайсковага ўварвання ва Украіну», — гаворыцца ў заяве СЗВ. Спецслужба параўнала цяперашні стан спраў вакол Украіны з сітуацыяй у Грузіі напярэдадні падзей 2008 года.