ЗША абвясцілі пра новыя санкцыі супраць «Паўночнага патока-2»
За «Паўночны паток-2» пад санкцыі трапілі адна кампанія і адзін карабель.

Санкцыі ўвялі ў дачыненні да
кампаніі «Transadria» і карабля «Marlin», звязаных з «Паўночным патокам-2».
Мінфін ЗША ў аўторак, 23 лістапада, абвясціў пра ўвядзенні новых санкцый з-за будаўніцтва газаправода «Паўночны паток-2». Увядзенне санкцый напярэдадні анансавалі СМІ.
Так, пад санкцыі трапілі кампаніі «Transadria», якая базуецца на Кіпры, і карабель пад расійскім сцягам «Marlin».
Абмежаванні ўводзяцца на падставе закона аб абароне энергетычнай бяспекі Еўропы ад 2019 года.
Зрэшты, у Расіі нават абмеркаванне санкцый у дачыненні да «Паўночнага патока-2» лічаць «незаконным і няправільным».
Паводле korrespondent.net