Прэзідэнта Малдовы Дадона абвінавацілі ў парушэнні Канстытуцыі. Можа быць імпічмэнт

Канстытуцыйны суд Малдовы 17 кастрычніка пазбавіў прэзідэнта краіны Ігара Дадона права блакаваць прызначэнні чыноўнікаў кіроўнай бальшынёй парламенту і прызнаў, што Дадон «парушыў Канстытуцыю і клятву прэзідэнта». Такі вырак можа справакаваць імпічмэнт.

Канстытуцыйны суд Малдовы

Канстытуцыйны суд Малдовы

Дадон раней адмовіўся падпісаць прызначэнне на пасаду міністра абароны Эўджэна Стурзу, кандыдатуру якога вылучыла кіроўная Дэмакратычная партыя і якога прэзідэнт называў «выпадковым чалавекам» у палітыцы.
Але пасля рашэння Канстытуцыйнага суду аб тым, што кадравыя перастаноўкі — гэта «справа ўраду», а подпіс прэзідэнта — гэта «толькі фармальнасць», замест Дадона подпіс можа паставіць прэм’ер-міністр ці спікер парламенту.
За прэзыдэнтам застаецца права адзін раз адхіліць кандыдатуру. Але Дадон адхіляў кандыдатуру Стурзы ўжо двойчы, у чым Канстытуцыйны суд пабачыў «адмову выконваць свае канстытуцыйныя абавязкі» і «інстытуцыйнае блякаванне». Таксама Канстытуцыйны суд пачуў у выказваннях Дадона «ціск на прадстаўнікоў суду» і «спробу запалохвання».
Паводле svaboda.org