Мільярдэр Том Стаер пачаў кампанію за імпічмент Трампу

Амерыканскі мільярдэр Том Стаер, які з'яўляецца прыхільнікам Дэмакратычнай партыі, запусціў кампанію за адхіленне ад улады прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Том Стаер

Том Стаер


Пра гэта паведамляе Інтэрфакс-Украіна.
«Ён прывёў нас на парог ядзернай вайны, перашкаджае правасуддзю ў ФБР і, непасрэдна парушаючы канстытуцыю, браў грошы ад замежных дзяржаў, а таксама пагражаў зачыніць навінавыя арганізацыі, якія паведамляюць праўду», — заявіў Стаер.
Ён таксама нагадаў, што аднойчы Кангрэс ЗША ўжо абвясціў імпічмент прэзідэнту за «нашмат меншыя парушэнні».
Для правядзення кампаніі NeedToImpeach Стаер запусціў адмысловы сайт.
Як вядома, выдавец Лары Флінт абяцае 10 мільёнаў долараў прэміі за імпічмент Трампу.
Паводле «Украінскай праўды»