ЗША ў ААН: Умяшанне Расіі ў выбары — гэта вайна

Нікі Хэйлі заявіла, што РФ дзейнічае такім чынам па ўсім свеце, выкарыстоўваючы ўмяшанне як зброю

2071069.jpg

Пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Нікі Хэйлі

Пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Нікі Хэйлі заявіла, што ўмяшанне адной краіны ў выбары іншых дзяржаў з'яўляецца спосабам вядзення вайны і зброяй, якой аддае перавагу Расія, паведамлея Politico.

З такой заявай яна выступіла падчас дыскусіі ў Інстытуце Джорджа Буша 19 кастрычніка.

"Калі краіна можа ўмяшацца ў выбары ў іншай краіне, гэта вайна", — падкрэсліла Хэйлі.

"Мы бачым гэта не толькі тут, паглядзіце на Францыю і іншыя краіны. Яны гэта робяць паўсюль, гэта зброя, якой яны аддаюць перавагу", — адзначыла пастаянны прадстаўнік ЗША.

Яна таксама заявіла, што Расія павінна быць прыцягнутая да адказнасці за "ўмяшальніцтва" ў справы Злучаных Штатаў.

"Мне здаецца, гэта характэрна. Рускія, захоўвай іх Гасподзь, кажуць: чаму амерыканцы настроены супраць Расіі, чаму ўвялі санкцыі? Дык не ўмешвайцеся ў нашы выбары — і мы не будзем антырасійскімі. Думаю, што тут нам трэба быць вельмі жорсткімі", — сказала Хэйлі.

Паводле Корреспондент.net