Прымус Расіі да міру: ЕС не ўвядзе новых санкцый, пакуль перамір'е

Рашэнне пра новыя санкцыі Еўрапейскага саюза супраць Расеі, прынятыя на мінулым тыдні, не будзе афіцыйна апублікавана і, адпаведна, не набудзе сілу, пакуль на ўсходзе Украіны доўжыцца перамір'е.



armija_ukrainskaja.jpg

Пра гэта на ўмовах ананімнасці паведаміў інфармаваны прадстаўнік Еўракамісіі.
«Лёс гэтых санкцый у значнай ступені залежыць ад прэзідэнта Парашэнка. Калі ён лічыць магчымым заключэнне мірнага пагаднення і спынення баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны, то Еўрасаюз таксама пойдзе шляхам памяншэння вастрыні санкцый і пакуль не будзе ўводзіць іх у дзеянне», — растлумачыў чыноўнік.
Еўрапейскія чыноўнікі лічаць парушэнні перамір'я пакуль малазначнымі. Прынамсі, пакуль афіцыйны Кіеў таксама так лічыць.
Па словах еўрапейскага чыноўніка, «шлях да перамір'я вельмі складаны, а таму мы не будзем рэагаваць з парушэнняў асобных камандзіраў. Для нас важна, што ўкраінская ўлада прызнае гэтае перамір'е», — растлумачыў ён.
Публікацыя рашэння аб новых санкцыях адбудзецца, калі ўкраінскі бок абвесціць аб спыненні перамір'я.
Рашэнне аб увядзенні санкцый прымаецца на ўзроўні краін Еўрасаюза. У мінулую пятніцу санкцыі былі падтрыманы кансэнсусам. Аднак прынамсі чатыры краіны ўчора заблакавалі ўвядзенне санкцый у дзеянне.
eurointegration.com.ua