Рапота: Беларусь і Расія разглядаюць магчымасць увядзення агульнай візы
Беларусь і Расія разглядаюць магчымасць увядзення агульнай візы для дзвюх краін. Аб гэтым заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота сёння ў Ніжнім Ноўгарадзе на II Міжнародным бізнес-саміце.
![ryhor_rapota.jpg ryhor_rapota.jpg](/img/v1/news/full/ryhor_rapota.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Пры высокай ступені інтэграцыі візавая палітыка ў абедзвюх дзяржаў нацыянальная, кожная мае свае візавыя службы і выдае толькі нацыянальную візу, што стварае нязручнасці для бізнесу і
для турызму, паколькі вельмі часта турыстычныя маршруты перасякаюць расійска-беларускую мяжу», — адзначыў дзяржсакратар.
Пытанне аб увядзенні агульнай візы ставілася не раз, і абодва бакі займаюцца ім ужо непасрэдна. Рыгор Рапота паведаміў, што правёў наконт гэтага кансультацыі ў МЗС Беларусі і Расіі. «Я
лічу, што нейкі аналаг шэнгенскай візы мы паспрабуем стварыць, і цяпер гэта пытанне прапрацоўваецца», — сказаў ён.
БелТА