Украіна распачала будаўніцтва сцяны на мяжы з Расіяй
Пра пачатак рэалізацыі праекту «Сцяна» на мяжы з Расіяй паведамляе прэс-цэнтр антытэрарыстычнай аперацыі ў Facebook'у.

«Па даручэнню прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі распачаліся працы па ўсталяванню фартыфікацыйнага абсталявання і ўзвядзенню інжынерных агароджаў», – гаворыцца ў
паведамленні АТА.
Праект «Сцяна» прадугледжвае будаўніцтва дзвюх абарончых рубяжоў, якія будуць складацца з 1500 кіламетраў траншэяў (шырыня 4м., глыбіня 2м.) 4000 бліндажоў, 8000
акопаў.
belsat.eu