«Прызнаць «Поедем поедим» незаконным» — рэпліка з літоўскага боку

Рада Віленскага аддзялення «Саюдзіса» Літвы і Таварыства беларускай культуры ў Літве звярнулася да Лукашэнкі і Грыбаўскайце ў справе рэстарану ў Курапатах.

Мітынг «Саюдзісу», ілюстрацыйнае фота, Delfi.lt

Мітынг «Саюдзісу», ілюстрацыйнае фота, Delfi.lt

Грамадскія арганізацыі звярнуліся з лістом да лідэраў Беларусі і Літвы, а таксама кіраўнікоў каталіцкіх цэркваў краінаў — Тадэвуша Кандрусевіча і Гінтарыса Грушаса — з патрабаваннем паспрыяць ануляванню рашэнняў беларускіх органаў, звязаных з дазволам на пабудову і функцыянаванне скандальнага комплексу «Поедем поедим».
У лісце сярод іншага згадваюцца Мінаблвыканкам, Дзяржкантроль ды Мінкульт — органы, праз удзел альбо маўклівую згоду якіх быў збудаваны і пачаў працу забаўляльны комплекс непадалёк ад месца сталінскіх рэпрэсіяў. Таксама ў дакуменце ідзецца аб спыненні пераследу актывістаў, якія сёння бароняць Курапаты.

35748064_10210994390766106_9155725515963760640_n_logo.jpg


Нагадаем, што «Саюдзіс» — легендарны літоўскі грамадска-палітычны рух, які паспрыяў атрыманню Літвой незалежнасці. Таварыства беларускай культуры ў Літве — асноўная грамадская арганізацыя, якая займаецца справамі беларусаў у суседняй рэспубліцы.