Пуцін кіруе таемнымі спецпадраздзяленнямі ў Еўропе — «Bild»

У публікацыі "Bild" ідзе гаворка пра элітныя баявыя спецпадраздзяленні Крамля, нібыта размешчаныя на Захадзе. Яны ў любы момант гатовыя выконваць распараджэнні Масквы.

Барыс Райтшустэр

Барыс Райтшустэр



Як сцвярджае эксперт па Расіі Барыс Райтшустэр у сваёй новай кнізе, у краінах Захаду арганізаваны таемныя напаўвайсковыя атрады Крамля на базе школ баявога мастацтва "Сістэма".

 

Як сцвярджае Райтшустэр, гэтыя падраздзяленні фармуюцца на базе школ баявых мастацтваў, у якіх выкладаецца так званае рускае баявое мастацтва "Сістэма", якое ўжывае расійскі спецназ.

 

"Сістэму" выкладаюць спартсмены, аднак кіруюць яе распаўсюджваннем супрацоўнікі ГРУ і ПДВ, піша "Bild" са спасылкай на Райтшустэра. Паводле яго інфармацыі, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін стварыў падпольныя групоўкі байцоў як у Германіі, так і ў іншых краінах Еўропы. "Гэтая баявая група ў варожых краінах — галоўная апора Пуціна ў тайнай вайне супраць Захаду", — сцвярджае журналіст.

 

300 байцоў у Германіі

 

Заходнія спецслужбы у 2015 годзе пайменна ідэнтыфікавалі ў Германіі каля 300 мужчын, якія ўваходзяць у таемныя структуры "Сістэмы", сярод іх — салдаты, паліцыянты, супрацоўнікі судоў, байцы элітных падраздзяленняў спецназа Федэральнай паліцыі ФРГ і бундэсвера, паведамляе "Bild".

 

Байцы "Сістэмы" ладзяць вучэнні ў швейцарскіх Альпах і ў Чэхіі, падтрымліваюць сувязі з аб'яднаннямі казакоў і "Начнымі ваўкамі".

 

Многіх "сістэмаўцаў" рэгулярна адпраўляюць у Расію "для павышэння кваліфікацыі". "Навучанне праводзіцца з ўжываннем зброі і выбухоўкі з мэтай ажыццяўлення дыверсій і сабатажу", — піша Райтшустэр

.

 

Аналіз заходнімі спецслужбамі кампаніі па распаўсюджванню "Сістэмы" паказаў, што яе мэты — выкліканне хваляванняў і няўпэўненасці ў "мэтавых зонах", вярбоўка "будучай эліты", скажэнне палітычных і грамадскіх працэсаў у "мэтавых краінах", распаўсюд "недэмакратычных ідэй".

 

Паводле інфармацыі "Bild", прыхільнікі "Сістэмы" актыўна дзейнічаюць у шэрагах праваэкстрэмісцкіх сектаў, у асяродку праварадыкальнага руху "Еўрапейцы-патрыёты супраць ісламізацыі Захаду" (Pegida) і ў рамках мэтанакіраваных кампаній па дэзінфармацыі сярод немцаў — выхадцаў з Расіі.


Паводле www.dw.com