Пуцін падрыхтаваў свой сыход, або працаўладкаваў Мядзведава?
Кіраўнік Расіі падпісаў закон аб праве экс-прэзідэнтаў стаць пажыццёвымі сенатарамі. Адпаведны дакумент апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.
Аўтарам новай рэдакцыі закона «Аб парадку фармавання Савета федэрацыі» стаў прэзідэнт Расіі, паведамляе echo.msk.ru.
Дакумент быў унесены ў рамках рэалізацыі паправак у Канстытуцыю.
Згодна з законам, экс-прэзідэнт Расіі набывае статус сенатара з моманту падачы ў СФ заявы з прыкладаннем неабходных дакументаў.
Заява можа быць пададзена на працягу трох месяцаў з дня спынення паўнамоцтваў. Прэзідэнт, паўнамоцтвы якога былі спыненыя да прыняцця закона, зможа гэта зрабіць у любы час. Такім чынам, Дзмітрый Мядзведзеў, які быў «намеснікам Пуціна» з 2008 па 2012 год, аказваецца першым у спісе на пажыццёвае сенатарства.