Пуцін прапанаваў вярнуць ваеннай разведцы назву ГРУ
Да стагоддзя прафесійнага свята савецкіх разведчыкаў кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў вярнуць назву Галоўнае разведвальнае ўпраўленне (ГРУ).
![f426d0c35967c67312c2cfc13ec9ff9f.jpg f426d0c35967c67312c2cfc13ec9ff9f.jpg](/img/v1/images/f426d0c35967c67312c2cfc13ec9ff9f.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Зараз ваенная разведка афіцыйна называецца Галоўнае ўпраўленне Генеральнага штаба Узброеных сіл.
«Незразумела, куды знікла слова "разведвальнае" — Галоўнае разведвальнае ўпраўленне, трэба было б аднавіць», — сказаў Пуцін, калі віншаваў ваенных разведчыкаў з прафесійным святам, якое адзначаецца 5 лістапада. У 2018 годзе расійская ваенная разведка адзначае 100-годдзе.
ГРУ было перайменавана ў Галоўнае ўпраўленне Генеральнага штаба Узброеных сіл у 2010 годзе ў рамках рэформы Мінабароны, якая тады праводзілася. Тым не менш, і ў Расіі, і па-за яе межамі расійскую ваенную разведку па-ранейшаму называюць ГРУ.