Расія. Вызваліць падлеткаў ад дзяцінства

Трагедыя ў Керчы, дзе было забіта амаль 20 чалавек, прымусіла расійскае грамадства шукаць прычыны падлеткавай агрэсіі і спосабы яе прафілактыкі.

1ea574c0_73b9_4674_8df9_31eeff8f9acb_w1200_r1_s.jpg

На думку пісьменніка Эдуарда Лімонава, вытокі агрэсіі школьнікаў нельга растлумачыць уплывам амерыканскай масавай культуры. 

Кожны малады чалавек, лічыць Лімонаў, прыкладна пасля 14 гадоў становіцца канфліктным, паколькі ідзе працэс фарміравання асабістага характару. Пры гэтым у вачах падлетка менавіта школа і настаўнікі выступаюць асноўнымі праціўнікамі яго індывідуальнасці. І калі пакорлівыя падлеткі звыкла скараюцца ўладзе дарослых яшчэ на тры-чатыры гады, то непакорлівыя могуць стаць забойцамі. 

На гэтай базе Лімонаў робіць выснову: «Закрыты клімат навучальных устаноў для падлеткаў стварае жорсткасць і агрэсію. Вінаватыя ў гэтым не выбуховыя індывіды, але сам прынцып гвалтоўнага ўтрымання ўжо дарослых людзей у стане дзяцінства». 

Таму, як лічыць пісьменнік, панацэя ад школьнага гвалту — гэта выпуск падлеткаў са школ па дасягненні чатырнаццаці гадоў. «Папраўка наспела. Вызваліце падлеткаў ад школы, вызваліце ад гвалтоўнага стану дзяцінства», — заклікае Лімонаў.

Паводле расійскай прэсы