InformNapalm: Каля мяжы Беларусі і Украіны фармуецца новая вайсковая частка Расіі
Валанцёры міжнароднай выведвальнай супольнасці InformNapalm на падставе выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі выявілі фармаванне новай вайсковай часткі Збройных сілаў РФ ля межаў Беларусі і Украіны.
Кантэкст
У 2014 годзе, з пачатку актыўнай фазы збройнай агрэсіі, Расійская Федэрацыя працягвае нарошчваць вайсковую прысутнасць уздоўж усіх сухапутных і марскіх межаў Украіны.
У выніку на працягу апошніх 4 гадоў Расія здзейсніла:
– Фармаванне і размяшчэнне трох новых матастралковых дывізіяў, падраздзяленні якіх знаходзяцца непасрэдна ля дзяржаўнай мяжы Украіны і Беларусі:
- 144-я матастралковая дывізія (МСД) 20-й агульнавайсковай арміі – г. Ельня/Смаленск;
- 3-я матастралковая дывізія 20-й агульнавайсковай арміі – г. Валуйкі;
- 150-я матастралковая дывізія 8-й агульнавайсковай арміі – г. Навачаркаск.
– Фармаванне 1-й танкавай арміі Заходняй вайсковай акругі (ЗВА), а таксама матастралковых і танкавых дывізіяў у Заходняй і Паўднёвай вайсковых акругах (ПВА) РФ (2-я МСД, 4-я ТД, 42-я МСД і інш.), якія падчас вышкалаў адпрацоўваюць перакідванне і вядзенне баявых дзеянняў уздоўж межаў Украіны, у тым ліку і на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
– Перадыслакацыя штабу 20-й арміі ЗВА з н.п. Муліна назад у Варонеж (з Варонежа ў Муліна штаб быў перанесены ў 2010 годзе);
– Фармаванне на базе 12-га камандавання рэзерву (КРЭЗ) ПВА (Навачаркаск) спярша Цэнтру тэрытарыяльных войскаў (ЦТВ, у 2015 годзе), а пазней 8-й арміі ПВА (у 2017 годзе);
У гэты момант 8-я армія ПВА (а да гэтага 12-е КРЭЗ і ЦТВ) здзяйсняе непасрэднае кіраванне 1-м і 2-м акупацыйнымі армейскімі карпусамі тэрарыстычнага ўтварэння “Л/ДНР” на часова акупаванай тэрыторыі Украіны, якія з'яўляюцца афіцыйнай і неад’емнай часткай войскаў ПВА і ўсіх Збройных сілаў РФ.
– Узмацненне вайсковай прысутнасці ў Чорным і Азоўскім морах, стварэнне перашкодаў міжнародным марскім грузаперавозкам праз Керчанскую пратоку і у водах Азоўскага мора;
– Правядзенне буйных комплексных вайсковых вышкалаў, падчас якіх адпрацоўваюць глабальнае ўзаемадзеянне паміж падраздзяленнямі і злучэннямі розных родаў войскаў.
– Маштабнае рэфармаванне і пераўзбраенне войскаў, у першую чаргу ў падраздзяленнях ПДВ, ССА і РВСП;
У сукупнасці з працягам гібрыднай агрэсіі РФ, а таксама ў звязку з сталымі спробамі дэстабілізацыі нутрыпалітычнай і грамадскай абстаноўкі, усе зазначаныя вышэй дзеянні маюць непасрэдную пагрозу тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Украіны.
Новая вайсковая частка ў Бранскай вобласці
Паводле атрыманай інфармацыі, у Бранскай вобласці (мяжуе з Магілёўскай і Гомельскай абласцямі Беларусі, а таксама Чарнігаўскай і Сумскай абласцямі Украіны) запланаванае размяшчэнне яшчэ адной вайсковай часткі ЗС РФ.
На гэты момант на тэрыторыі Бранскай вобласці дыслакуецца шмат вайсковых частак, з ліку навасфармаваных, станам на лета 2018 году:
- 488 матастралковы полк 144-й МСД – г. Клінцы;
- матастралковы полк 144-й МСД – с. Займішча (ваколіцы г. Клінцы) – нібы фармуюць толькі полк, але фактычна там месціцца толькі палявы лагер з тэхнікай 488-й МСП (у той жа час на новым генплане г. Клінцы раён вакол гэтага лагеру пазначаны як «зона рэжымных тэрыторый»);
- 856-ы самаходна-артылерыйскі полк 144-й МСД – г. Почап/Почап-2 (на тэрыторыі колішняга 24-га палку ліквідацыі наступстваў аварый і аховы);
- асобны батальён матэрыяльнага забеспячэння 144-й МСД – г. Почап;
- асобны медычны батальён 144-й МСД – г. Почап.
Новую ж вайсковую частку плануюць размясціць у г. Унеча.
Унеча – раённы цэнтар Бранскай вобласці. Насельніцтва – 23 971 чал. (2017 г.). Да мяжы з Рэспублікай Беларусь – 79 км (у напрамку Гомлі). Да мяжы з Украінай – 58 км (у кірунку Сямёнаўкі). Праз горад праходзіць «Гомельская» і «Магілеўская» веткі чыгункі, а побач (за 5 км) «Гомельская» траса А-240. Чыгунка ў напрамку Гомлі і траса спалучаюць наўпрост Бранск, Почап, Унечу, Клінцы й Гомель.
Пра размяшчэнне ва Унечы новай часткі стала вядома ў выніку візіту 12 кастрычніка 2018 года ў горад намесніка камандзіра войскамі Заходняй вайсковае акругі ў матэр’яльна-тэхнічным забеспячэнні, генерал-лейтэнанту Андрэя Булыгі.
Працяг матэрыялу чытайце на informnapalm.org