Ілюстрацыйнае фота
"Ён (Лукашэнка — рэд.) паставіў пытанне аб тым, што хацеў бы, каб мы аказалі па неабходнасці яму адпаведную дапамогу. Расія выканае ўсе свае абавязацельствы. Аляксандр Рыгоравіч папрасіў мяне сфармаваць пэўны рэзерв з супрацоўнікаў праваахоўных органаў. І я гэта зрабіў", — заявіў Пуцін.
Пуцін таксама сказаў, што неабходнасці ва ўжыванні гэтых сіл няма, пакуль "экстрэмісцкія элементы ў Беларусі не пяройдуць межаў, не пачнуць разбой". Па яго словах, Расія зыходзіць з таго, што сітуацыя ў нашай краіне вырашыцца мірным шляхам. Пуцін таксама выказаў упэўненасць у тым, што на працэсы ў Беларусі хочуць паўплываць звонку праз пэўныя палітычныя інтарэсы.
СМІ звярталі ўвагу, што ў Мінск за апошнія два тыдні двойчы прылятаў борт, які звязваюць з кіраўніком ФСБ Расіі Аляксандрам Бортнікавым. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што не ведае, хто быў на яго борце.