
Пра гэта ён заявіў у чацвер 26 сакавіка на пасяджэнні калегіі Федэральнай службы бяспекі Расіі. Поўны тэкст яго выступу апублікаваны на афіцыйным сайце расейскага прэзідэнта, перадае УНІАН.
«Выхадцы з Расіі і іншых краін СНД праходзяць абкатку ў шэрагу «гарачых кропак», у тым ліку ў шэрагах так званай «ісламскай дзяржавы» на тэрыторыі Сірыі і іншых краін, а затым могуць быць выкарыстаныя супраць нас, супраць Расіі і нашых суседзяў», — сказаў Пуцін.
«Важна прыняць дадатковыя меры па ліквідацыі міжнародных сувязяў і рэсурснай базы тэрарыстаў, перакрыць ім каналы ўезду і выезду з Расіі, не даць магчымасць перамяшчацца па рэгіёнах, у тым ліку — пранікаць у новыя суб’екты Федэрацыі — у Крым і Севастопаль», — дадаў расійскі прэзідэнт.