Расійскія фанаты забілі англічаніна на Еўра–2016. Падазраваныя пройдуць працэдуру апазнання

Удзельнікаў беспарадкаў могуць чакаюць значна больш сурʼёзныя праблемы, чым высылка з Францыі ды магчымая дыскваліфікацыя каманды Расіі.

Фота TASS

Фота TASS


У заўзятара зборнай Англіі, якога збілі ў Марселі 11 чэрвеня, канстатавалі смерць галаўнога мозгу. Пра гэта паведаміў консул Расіі ў Францыі Данііл Болтакс, піша ТАСС.
51-гадовага англічаніна Эндры Бэйча збілі падчас закалотаў паміж расійскімі і англійскімі фанатамі. Яго некалькі разоў ударылі па галаве металёвым дубцом, пасля чаго ў мужчыны спынілася сэрца. Лекары ўвялі англічаніна ў штучную кому.
Брат Бэйча ў каментары мясцовым СМІ сказаў, што ў паліцыі ёсць відэазапіс нападу. Цяпер 43 расійскіх заўзятары затрыманыя, пройдзе іх апазнанне.
Наступная гульня зборнай Расіі на чэмпіянаце Еўропы адбудзецца 15 чэрвеня ў горадзе Ліль, дзе расіяне згуляюць з камандай Славакіі.
У выніку закалотаў 11 чэрвеня пацярпелі некалькі дзясяткаў чалавек. За беспарадкі УЭФА ўмоўна дыскваліфікавалі Расію да канца Еўра–2016 з папярэджаннем, што адтэрмінаваная дыскваліфікацыя ператворыцца ў рэальную ў выпадку паўтарэння закалотаў і гвалту з боку заўзятараў.
Паводле belsat.eu