Расія. Хрыстамрырадас не пройдзе!
У ніжняй палаце расійскага парламента заклапаціліся бумам экзатычных імёнаў, якімі бацькі называюць сваіх дзяцей.

Яраслаў-Лютабор, Хрыстамрырадас і іншыя такога кшталту імёны, на думку парламентарыяў, могуць знявечыць лёс дзіцяці. Як следства, думскі камітэт па дзяржбудаўніцтву і заканадаўстве парэкамендаваў дэпутатам прыняць у першым чытанні законапраект аб забароне недарэчных дзіцячых імёнаў.
Як гаворыцца ў дакуменце, імя «не можа складацца з лічбавых, літарных пазначэнняў, лічэбнікаў, сімвалаў або іх любой камбінацыі, абрэвіятур, ненарматыўнай лексікі, утрымліваць указанні на рангі, пасады».
«Даючы незвычайнае, экзатычнае імя свайму дзіцяці, бацькі не заўсёды ўяўляюць, з якімі цяжкасцямі, асабліва ў дзіцячым калектыве, можа сутыкнуцца іх сын ці дачка», — лічаць аўтары законапраекта.
Дэпутаты, якія распрацавалі законапраект, прыводзяць жудасны прыклад з гісторыяй хлопчыка, якога бацькі ўжо на працягу 10 гадоў спрабуюць запісаць пад імем «БОЧрВФ260602».

Гэты набор літар і лічбаў перакладаецца, як «Біялагічны аб’ект чалавека роду Варонін-Фралова, які нарадзіўся 26 чэрвеня 2002 года».
Паводле расійскай прэсы