Расія. «Пуцін дзень»
Калі верыць расійскай незалежнай прэсе, эпапея з папраўкамі ў Канстытуцыю працягнецца і пасля рэферэндуму 1 ліпеня.
Сцвярджаюць, што ў Крамлі задумаліся пра перанос Дня Канстытуцыі, які цяпер святкуецца 12 снежня (у гэты дзень у 1993 годзе расіяне прагаласавалі за ельцынскі варыянт Асноўнага закону).
Гучаць заклікі святкаваць Дзень Канстытуцыі 4 ліпеня, калі апошнія папраўкі набылі моц. А паколькі тыя карэкціроўкі тычацца паўнамоцтваў прэзідэнта, то ў народзе, як піша прэса, новае свята дакладна будуць называць «Пуцін дзень».
На карысць версіі пра новае свята працуе і тое, што 4 ліпеня ЗША святкуюць Дзень незалежнасці. Такім чынам, за кошт новай чырвонай даты ў расійскім календары пазначаецца статус Расіі як роўнавялікай Злучаным Штатам геастратэгічнай сілы.
Паводле расійскай прэсы