Расія. Пчолы ідуць у камуністы
Нечакана адной з галоўных падзей у кніжным свеце Расіі стала прэзентацыя кнігі «Энцыклапедыя юнага пчаляра».
![Фота vsenovosty.mediasalt.ru Фота vsenovosty.mediasalt.ru](/img/v1/images/original_35.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Справа ў тым, што яе аўтарам стаў лідар камуністаў Генадзь Зюганаў, які апошнім часам канфліктуе з Крамлём. Прычым цікавасць Зюганава да пчол аказалася прадыктаваная не толькі жаданнем за кошт любімага хобі неяк перыядычна расслабіцца, дыстанцыявацца ад свету бруднай палітыкі.
У адным з інтэрв’ю Зюганаў пагадзіўся з тэзісам, што пчолы з’яўляюцца камуністамі, і растлумачыў яго: «Сацыяльная арганізацыя ў пчол на вышыні. Усе працуюць. Яны — самыя лепшыя, самыя таленавітыя працаўнікі. Усе падпарадкоўваюцца агульным правілам, там свая радзільня, свая ахова».
Хаця пчоламі-камуністамі справа можа не скончыцца. Магчыма, прыкметы існавання па прынцыпах камунізму хутка будуць выяўленыя ў кветак, якімі Зюганаў таксама вельмі цікавіцца.
Паводле расійскай прэсы