Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны абяцае вывесці на вуліцы 212 гарадоў
12 чэрвеня адбудзецца ўсерасійская антыкарупцыйная акцыя, якую арганізуе штаб патэнцыйнага канкурэнта Уладзіміра Пуціна ў прэзідэнцкай гонцы ў 2018-ым.

Напярэдадні акцыі невядомыя ўзламалі сайт Яраслаўскай пракуратуры і апублікавалі на ім скандальны фільм Навальнага «Он вам не Димон» з подпісам «сядзіце дома», а то мы вам пасадзім.
11 чэрвеня ў Туле людзі ў цывільным затрымалі мясцовага каардынатара штабу Навальнага і завезлі ў аддзяленне паліцыі.
26 сакавіка антыкарупцыйная акцыя прайшла ў 84-ох расейскіх гарадах.
Паводле Белсат