Ратавальнікі зарэгістравалі сігнал рэйса EgyptAir
Ратавальнікам у Міжземным моры ўдалося зафіксаваць сігнал, які можа належыць бартавым самапісцам самалёта авікампаніі EgyptAir, перадае Бі-Бі-Сі.

Фота: АР
Егіпецкія следчыя паведамілі, што сігнал зарэгістраваў французскі карабель La Place.
Як паведамлялася раней, самалёт А320 авіякампаніі EgyptAir, які ляцеў з Парыжа ў Каір, у ноч на 19 траўня зваліўся ў Міжземнае мора. Пры авіякатастрофе загінулі ўсе 66 чалавек, якія былі на яго борце.
Праз тыдзень пасля авіякатастрофы ўрад Грэцыі паведаміў, што ў Міжземным моры былі знойдзеныя абломкі самалёта, багаж і парэшткі людзей са зніклага самалёта.
Афіцыйна прычыны крушэння дагэтуль не называюцца.
Паводле euroradio.fm