СААЗ выявіла новы штам каронавіруса ў Даніі, Нідэрландах і Аўстраліі
Раней новы штам быў знойдзены ў Вялікабрытаніі.

Новы больш заразны штам каронавіруснай інфекцыі, якую раней выявілі ў Вялікабрытаніі, зафіксавалі яшчэ ў трох краінах. Пра гэта паведамілі ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), піша РБК са спасылкай на Бі-бі-сі.

Штам SARS-CoV-2, які распаўсюджваецца хутчэй, чым вядомыя раней, знайшлі ў пацыентаў у Нідэрландах, Даніі і Аўстраліі. У СААЗ адзначылі, што хоць мутацыя і прывяла да большай зараззнасці, вірус не стаў смертаносным. Пры гэтым пакуль што няма ніякіх навуковых доказаў, што новы штам неяк інакш рэагуе на наяўныя вакцыны.
tut.by