Самы самотны слон у свеце знайшоў сяброўку
Слон Кааван пасля пераезду з Пакістана ў Камбоджу прывыкае да новага месца і ўжо пачаў праявіў цікавасць да сланіхі.
Пакістанскі слон Кааван, якога называюць "самым самотным сланом у свеце", пераехаў у Камбоджу і пачаў сябраваць з самкай, паведамляе Корреспондент.net.
Кааван з 1985 года жыў у заапарку Ісламабада. У 1990 годзе да яго падсялілі сланіху па мянушцы Сахелі, але ў 2012 годзе яна памерла. З тых часоў слон жыў у адзіноце.
Зоаабаронцам давялося пяць гадоў дамагацца, каб Каавана перавялі ў Камбоджыйскі запаведнік для сланоў. Актыўны ўдзел у яго лёсе брала спявачка Шэр.
Цяпер Кааван пасяліўся ў запаведніку, дзе жывуць тры сланіхі. Першы час яго плануюць ўтрымліваць у асобным загоне, каб ён адаптаваўся. Верагодна, для гэтага яму спатрэбіцца некалькі месяцаў.
Пасля адаптацыі слон зможа свабодна перамяшчацца па тэрыторыі запаведніка.
"Наш першачарговы план палягаў у тым, каб карміць яго і вучыць жыць, як іншыя дзікія звяры. Сланы — эмацыйныя істоты і маюць сэрцы, што здольныя любіць, як і людзі. Да прыезду сюды Кааван страціў каханую і ўсё яшчэ сумуе па ёй. Але цяпер мы бачым, што ён праяўляе цікавасць да адной з трох сланоў, якія жывуць тут", — адзначыў прэзідэнт Камбаджыйскага запаведніка Сок Хонг.