Саўчанка прапанавала «здаць» Крым дзеля вяртання Данбаса
Надзея Саўчанка лічыць, што дзеля вяртання Данбаса неабходна адмовіцца ад Крыму. Паводле слоў дэпутата, іншага мірнага шляху яна пакуль не бачыць.
Вызваленне Данбаса мірным шляхам прывядзе да здачы Крыма. Такое меркаванне агучыла народны дэпутат Надзея Саўчанка ў эфіры тэлеканала «112 Украіна».
«Адносна таго, што гэта будзе зроблена мірным шляхам, адносна таго, што Расія не вытрымае санкцый — то гэта абавязкова будзе здачай Крыма. На нейкі вызначаны перыяд, як заўсёды, гэта адкладзецца на доўгі час», — заявіла Надзея Саўчанка.
Яна таксама адзначыла, што вызваліць Данбас неваенным шляхам можна за сталом перамоваў.
«Як бы ні крычалі і ня рвалі на сабе вышыванкі некаторыя народныя дэпутаты, колькі б яны ні крычалі, што мы не здадзім. Яны павінны адмовіцца ад Крыму. Ён зараз застаецца непрызнанай акупаванай тэрыторыяй. Крым — гэта чарговае Прыднястроўе. І каб не зрабіць Прыднястроўем яшчэ і Данбас — яны будуць рабіць гэта тым, што пакінуць акупаваным Крым і забяруць Данбас. Іншага мірнага шляху я пакуль не бачу», — упэўненая народны дэпутат.
Намеснік міністра па пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Георгій Тукан заявіў, што Украіна зможа вярнуць акупаваныя тэрыторыі негвалтоўным шляхам ўжо восенню 2017 года ў выпадку захавання санкцый. На думку Георгія Тукана, максімум вызваленне Данбаса можа зацягнуцца да сярэдзіны 2018 года.
Паводле eurobelarus.info