Расійскім вайскоўцам забаранілі вяртацца ў РФ з акупаванага Данбаса

Такім чынам расійскае акупацыйнае камандаванне спрабуе прадухіліць дэзертырства.

uapress.info

uapress.info

На акупаванай тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей была ўведзена забарона расійскім вайскоўцам выязджаць у Расію, паведамляе tsn.ua. Забарона тычыцца ваенных 1 і 2 АК ВС РФ, перадае Галоўнае ўпраўленне выведкі Украіны на сваёй старонцы ў Facebook. Адзначаецца, што такім чынам «расейскае акупацыйнае камандаванне працягвае мерапрыемствы па зніжэнні ўзроўню неўкамплектаванасці асабовым складам і папярэджанне выпадкаў дэзертырства».

Акрамя таго, з канца снежня 2016 года ФСБ Расіі актывізавала вербувальную дзейнасць сярод студэнтаў ВНУ Украіны і РФ, якія маюць сваякоў на непадкантрольных Украіне тэрыторыях. Паводле паведамлення, большасць вайскоўцаў-кантрактнікаў з ліку мясцовага насельніцтва не жадаюць падаўжаць кантракты, а расейскія вайскоўцы характарызуюцца нізкімі маральна-псіхалагічнымі якасцямі. «9 студзеня праверка трыццаці двух кандыдатаў для праходжання службы, якія прыбылі з тэрыторыі Расіі для папаўнення 7 асобнай мотастралковай брыгады (Бранка) 2 АК (Луганск) ВС РФ, паказала, што дваццаць восем з іх апынуліся непрыдатныя па стане здароўя і схільныя да злоўжывання алкагольнымі напоямі і наркатычнымі рэчывамі», — гаворыцца ў паведамленні.