Навошта на дзіцячай кнізе намалявалі расійскага двухгаловага арла?

Фотаздымак дзіўнай вокладкі папулярнай беларускай дзіцячай кнігі «Міколка-паравоз» Міхася Лынькова выклаў у сваім фэйсбуку кіраўнік інтэрнэт-крамы imbryk.by Алесь Мазанік.

Фотаздымак з фэйсбука Алеся Мазаніка

Фотаздымак з фэйсбука Алеся Мазаніка


«Вось гляджу я на кнігу ды думаю: быццам бы чытаў твор, выдавецтва айчыннае, «Мастацкая літаратура», выданне 2016, а што гэта на вокладцы?!» — пытаецца Алесь Мазанік.
Каментатары актыўна абмяркоўваюць вокладку, хтосьці выказаў ідэю, што выяву расійскага герба размясцілі на вокладцы кнігі, бо такі арол быў намаляваны на вагончыку, дзе жыла сям'я Міколкі. 
Як піша Алесь Мазанік, наклад кнігі — 1000 асобнікаў, і набыць яе можна практычна ў любой беларускай кніжнай краме.