Трамп паабяцаў не адмяняць санкцыі супраць Расіі ў бліжэйшы час
Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што захавае санкцыі ў дачыненні да Расіі «прынамсі, на нейкі час».
![_93565860_gettyimages_631481906_c2j8y.jpg _93565860_gettyimages_631481906_c2j8y.jpg](/img/v1/userfiles/images/_93565860_gettyimages_631481906_c2j8y.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта палітык сказаў у інтэрв'ю амерыканскаму выданню Wall Street Journal.
У той жа час абраны прэзідэнт не выключыў і адмены санкцый пры пэўных умовах. Ён заявіў, што можа адмяніць санкцыі, калі Масква дакажа сваю карысць у барацьбе з тэрарызмам, а таксама ў дасягненні іншых мэтаў, якія важныя для ЗША.
«Калі нам атрымоўваецца зладзіць, і калі Расія нам сапраўды дапамагае, калі хто-то робіць сапраўды выдатныя рэчы, то навошта каму б там ні было захоўваць санкцыі», — прыводзіць выданне словы Трампа
Паводле «Нашай Нівы»