Апытанне: большасць расіян рады таму, што Расію ў свеце баяцца
Як высвятліў фонд «Грамадская думка», большасць расіян лічаць сваю краіну багатай і свабоднай. У свеце, на іх думку, Расію баяцца і паважаюць.
Большасць расіян (86%) упэўнены, што Расію ў свеце баяцца. Пры гэтым 75% апытаных гэтаму рады. Усяго 7% лічаць, што ў свеце няма страху перад Расіяй, столькі ж не змаглі адказаць.
67% апытаных упэўненыя, што ўплыў Расіі ў свеце расце. Усяго 4% думаюць, што ён зніжаецца, 19% — што застаецца нязменным.
Акрамя таго, 73% перакананыя, што Расію ў свеце паважаюць, толькі 18% з гэтым не згодныя. На думку 70% удзельнікаў апытання, у свеце Расію лічаць багатай, усяго 19% упэўненыя, што за мяжой аб Расіі так не думаюць.
У той жа час, 48% апытаных лічыць, што да Расіі свет ставіцца дрэнна (42% думае, што добра). Акрамя таго, 51% расіян заявілі, што стаўленне да Расіі за мяжой неаб'ектыўнае, толькі 36% думаюць, што свет аб'ектыўна ацэньвае Расію.
Пры гэтым расіяне (70%) лічаць сваю краіну вольнай. Усяго 22% упэўненыя, што жывуць у несвабоднай краіне. Акрамя таго, 65% перакананыя, што Расія «развітая, перадавая». 25% думаюць, што краіна адсталая.Апытанне ФОМ праходзіла 24-25 снежня сярод 1,5 тыс чалавек з 53 рэгіёнаў Расіі.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі