Сенат ЗША зацвердзіў Джулі Фішэр амбасадарам у Беларусь. Але ці прыедзе?

Сенат ЗША зацвердзіў кандыдатуру Джулі Фішэр на пасаду амбасадара ў Беларусі. Трансляцыя пасяджэння вялася на сайце верхняй палаты Кангрэса. Джулі Фішэр была намінаваная прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у траўні гэтага года. Такім чынам, працэдура прызначэння новага амбасадара ў Беларусь практычна завершаная.

fisher.jpg


ЗША і Беларусь дамовіліся абмяняцца пасламі летась упершыню з 2008 года, калі ўзровень дыпламатычнага прадстаўніцтва абедзвюх краін быў паніжаны да часовых павераных, нагадвае REFORM.by.

Фішэр — кар’ерны дыпламат, які займае пасаду намесніка памочніка дзяржсакратара па пытаннях Заходняй Еўропы і ЕС. Да гэтага яна была намеснікам пастаяннага прадстаўніка ЗША ў NATO, працавала ў пасольствах у Грузіі і Расіі.

Фішэр скончыла ўніверсітэт Паўночнай Караліны і Прынстанскі ўніверсітэт. Валодае рускай, французскай, грузінскай мовамі.

Лукашэнка яшчэ летам прызначыў паслом у ЗША намесніка міністра замежных спраў Алега Краўчанку.