Швецыя: святкуюць левыя, перамагаюць ультраправыя
Папярэднія вынікі ўчорашніх парламенцкіх выбараў у Швецыі прадэманстравалі перамогу апазіцыйнай кааліцыі сацыял-дэмакратаў і зялёных. Новым прэм’ерам краіны хутчэй за ўсё стане Стэфан Лёвен.
Прэм'ер-міністр Швецыі Фрэдрык Рэйнфельдт Foto: TT
Апазіцыя (Сацыял-дэмакратычная рабочая партыя, Левая партыя і Партыя аховы навакольнага асяроддзя), па папярэдніх дадзеных, атрымала перамогу на парламенцкіх выбарах у Швецыі і набрала каля 44 працэнтаў галасоў.
Кіруючы правацэнтрысцкі альянс (Умераная кааліцыйная партыя, Народная партыя-лібералы, Хрысціянска-дэмакратычная партыя, Партыя цэнтра) атрымаў 39,3 працэнта
галасоў.
Дзеючы прэм'ер-міністр Фрэдрык Рэйнфельдт праводзіў палітыку скарачэння падаткаў, лібералізаваў працоўнае заканадаўства і скараціў сацыяльнае забеспячэнне, што не
спадабалася шматлікім шведам.
Ужо сёння Фрэдрык Райнфельдт, які восем гадоў кіраваў Швецыяй, падасць афіцыйнае прашэнне пра адстаўку свайго ўрада. Фармальна замена Райнфельдта ў якасці старшыні партыі і выбары
новага старшыні адбудуцца вясной, на кангрэсе партыі.
Але галоўнай сенсацыяй гэтых выбараў стаў вынік ультраправай партыі «Дэмакраты Швецыі». Яны набралі 12,9 працэнта галасоў і сталі трэцяй галоўнай палітычнай сілай краіны. Яе лідар Б'ёрн Сёдэр глядзіць у будучыню даволі аптымістычна. “Нас заўсёды недаацэньваюць, але цяпер мы будзем гуляць вырашальную ролю у галасавання па розных пытанняў у парламенце”, — сказаў старшыня “Дэмакратаў Швецыі”.
Фактычна «Дэмакраты Швецыі» — пераможцы парламенцкіх выбараў. Бо без усялякіх кааліцый яны здолее атрымаць такую падтрымку выбаршчыкаў. І гэта не выпадкова. Партыя ў сваёй перадвыбарчай праграме выступае за ўзмацненне жорсткасці міграцыйнага заканадаўства і абмежаванне нееўрапейскага перасяленне на тэрыторыю Швецыі. Гэта стала даволі актуальным для Швецыя, у якую апошнім часам павялічыўся паток эмігрантаў з Азіі і Афрыкі, што, у сваю чаргу, прывяло да пагаршэння крымінагеннай сітуацыі.
Паводле еўрапейскай прэсы