Сірыйскія курды абвінавацілі ІД ва ўжыванні хімічнай зброі
Баевікі ІД выкарыстоўвалі атрутныя рэчывы ў Хасеке, але, дзякуючы аператыўнай дапамозе медыкаў, ахвяр удалося пазбегнуць, паведамілі прадстаўнікі YPG 18 ліпеня.
Аб якім канкрэтна хімічным рэчыве ідзе гаворка, не ўдакладнялася.
Размешчаны ў Лондане Сірыйскі цэнтр маніторынгу за выкананнем правоў чалавека таксама заявіў, што мае доказы прымянення атрадамі "Ісламскай дзяржавы" хімзброі у канцы чэрвеня
2015 года.
У ходзе грамадзянскай вайны ў Сірыі ўжо неаднаразова гучалі абвінавачванні ў выкарыстанні газападобнага хлору ў якасці зброі як баявікамі ІД, так і сірыйскім войскам. Пад ціскам сусветнай
супольнасці Сірыя пагадзілася перадаць для знішчэння свае запасы хімічнай зброі.
Паводле Deutsche
Welle