Сёння беларусы Беластока правялі чарговую акцыю ў падтрымку палітзняволенных
Па стане на 5 снежня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 896 чалавек.
Блогеры, бізнесмены, актывісты штабоў кандыдатаў у прэзідэнты, удзельнікі акцыяў пратэсту знаходзяцца ў месцах несвабоды, удалечыні ад сваіх родных і блізкіх з-за таго, што не пабаяліся скарыстацца сваімі правамі - правам на ўдзел у мірных сходах, на выказванне свайго меркавання і на ўдзел у палітычным жыцці краіны.
Большая частка гэтых людзей трапіла пад палітычна матываваны крымінальны пераслед у сувязі з падзеямі, якія разгарнуліся падчас і пасля кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе.
t.me/probelpl