Лісты з-за кратаў: 5 улюбёных беларускіх песень Надзеі Калач
Вакалістка гурта «Irdorath» палітзняволеная Надзея Калач даслала ліст з-за кратаў, у якім пералічыла пяць сваіх улюбёных беларускіх песень.
«Я сумую без сцэны, музыкі, музыкаў і інструментаў. Пальцы шукаюць, куды б націснуць, каб атрымаўся гук, але навокал нічога падобнага няма. Вы пытаеце, якія песні беларускіх музыкаў мне падабаюцца? Вось некалькі, што прыходзяць у галаву:
Троіца – 4 кумы
Ляпис Трубецкой – Месяц
Макс Корж – Тралики
BY CRY – Ведзьміны вочы
АвангардШкола – А бабка семкі прадае
Больш глыбока не атрымліваецца, бо я так стамілася, што цяжка патлумачыць».
Надзея Робертаўна Калач — вакалістка гурта IRDORATH.
Надзея была затрыманы ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання свайго Дня народзінаў разам з іншымі музыкамі і гасцямі свята. Частку людзей цягам наступных двух дзён асудзілі па адміністрацыйных справах аб непадпарадкаванні міліцыі, супраць Надзеі, а таксама Уладзіміра Калача, Пятра і Юліі Марчанкаў, Антона Шніпа была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Надзеі Калач:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.