Івулін: «Год павінен скончыцца на добрай ноце! А калі не — значыць, тваё жаданне яшчэ не аплачанае»

«Раней я быў гонарам школы, а цяпер паўгода пад следствам. Прыкольна жыццё часам складваецца», —распавёў палітвязень, журналіст і футбаліст Аляксандр Івулін спартоваму парталу пра сваё знаходжанне ў СІЗА.

45745742.png

Пра апошні матч, які паглядзеў: «Апошняе, што бачыў цалкам, — матч Харватыя — Расія. Гэта было так эпічна! У гэтым матчы харваты на галаву мацней былі, а эпічны мяч Кудрашова — гэта ўвасабленне ўсяго таго, што адбываецца з футболам у Расіі. Але ў нас сітуацыя нязначна лепшая. Гэта было так недарэчна – вух! І тры ўдары ў бок варот харватаў... Ледзь лепш за нас, вядома».

Пра веру ў цуды: «Увогуле, хутка Новы год. Восень амаль скончылася, а гэта значыць, што хутка час цудаў. І вось-вось яны пачнуць спраўджвацца. Думаю, што гэты год павінен скончыцца на добрай ноце. Чаму не? Ну, а калі не скончыцца, то, значыць, тваё жаданне яшчэ не аплачанае».

Пра тое, як змянілася яго жыццё: «Я ў школе — гэта пра футбол пастаянныя вядзенні разнастайных мерапрыемстваў, нейкія конкурсы самадзейнасці і іншы рух у правінцыйнай сярэдняй школе. Ну і алімпіяды там усялякія-розныя... Карацей, гонар школы з усімі адпаведнымі наступствамі, а цяпер паўгода пад следствам. Прыкольна жыццё часам складваецца, канешне :)».

Нагадаем, 4 чэрвеня Аляксандр Івулін быў асуджаны спачатку на 30 сутак арышту. Пазней яму было прад'яўленае абвінавачванне па 342-м артыкуле КК РБ (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Зараз справа перададзеная ў пракуратуру.

Дасылаць Аляксандру Івуліну лісты або тэлеграмы можна на адрас:

Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030.

Івуліну Аляксандру Мікалаевічу.