СМІ: Лондан можа апублікаваць спіс неўяздных асоб з-за "справы Літвіненкі"

Афіцыйны Лондан можа апублікаваць спіс асобаў, якім па выніках расследавання гібелі расіяніна Аляксандра Літвіненкі будзе адмоўлена ў праве на ўезд у каралеўства. Пра гэта 23 студзеня піша Росбалт са спасылкай на The Guardian.



212057554_9094982.jpg

Куратар антыкарупцыйнай праграмы ва ўрадзе Вялікабрытаніі Эрык Піклз зараз асабіста вывучае гэтую магчымасць.

Чыноўніку трэба будзе прадставіць міністрам сваё заключэнне.

Абнародаванне "чорнага" спісу дазволіць грамадскасці даведацца, каму і па якой прычыне забаронены ўезд у краіну. Акрамя таго, адзначае выданне, гэтая мера можа расійскіх дысідэнтаў у краіне, якія асцерагаюцца забойства па палітычных матывах.

Ініцыятыва можа быць прадстаўлена яшчэ да траўня, на які запланавана міжнародная канферэнцыя па барацьбе з карупцыяй, гаворыцца ў матэрыяле.

Раней кіраўнік брытанскага ўрада Дэвід Кэмеран выступіў з рэзкай заявай з нагоды вынікаў расследавання забойства экс-супрацоўніка расійскага ФСБ Аляксандра Літвіненкі і заявіў, што Вялікабрытанія будзе вымушана даць больш жорсткі адказ Расіі пасля таго, як расследаванне паказала дачыненне Уладзіміра Пуціна да гэтага забойства.

Нагадаем, 21 студзеня лонданскі суд устанавіў, што Дзмітрый Коўтун і Андрэй Лугавы з'яўляліся магчымымі выканаўцамі забойства Літвіненкі. У сваю чаргу ў Расіі заявілі, што не будуць выдаваць Вялікабрытаніі Лугавога і Коўтуна.

Паводле: kasparov.ru