ФСБ даручыла пошце адсочваць перапіску крымчан — "экстрэмістаў"

У анэксаваным Крыме супрацоўнікі ФСБ Расіі сочаць за поштай мясцовых жыхароў, якіх падазраюць у экстрэмізме. Адпаведныя "чорныя" спісы ў пачатку 2016 былі накіраваныя ва ўсе паштовыя аддзяленні паўвострава, піша "Крым.Реалии".



983_3c6214f7c09ede99c613f8adb27bc40f.jpg

Копіі спісаў патрапілі ў распараджэнне выданняў і былі апублікаваныя ў іх на сайце. У дакументах пазначаны пашпартныя дадзеныя, месца нараджэння і месца жыхарства крымчан, у дачыненні да якіх расійскія сілавікі праводзілі следчыя дзеянні, або якія асуджаныя расійскім судом.

Сярод тых, чыя пошта падвяргаецца дагляду, палітвязні Алег Сянцоў, Генадзь Афанасьеў, Аляксандр Кольчанка, Аляксей Чырній, асуджаныя ў Расіі па "справе Сянцова".

"Крымскі пералік", адпраўлены ў паштовыя аддзяленні паўвострава, датаваны 24 снежня 2015 года. У дакуменце таксама паведамляецца, што ў спісе крымчан зорачкай пазначаныя тыя, "у дачыненні да каго ёсць звесткі аб іх датычнасьці да тэрарызму".

Як стала вядома агенцтву, ў вуснай форме супрацоўнікаў пошты папярэдзілі, што калі ў адрас каго-небудзь з спісу прыйдзе на пошту ліст або пасылка, неабходна неадкладна паведаміць аб гэтым кіраўніцтву.

Нагадаем, раней у анэксаваным Сімферопалі суд завочна арыштаваў дэпутата Вярхоўнай рады Украіны, лідэра крымска-татарскага меджліса Мустафу Джэмілева, які з'яўляецца арганізатарам блакады анэксаванага Крыму.

Паводле: kasparov.ru