Снег з кіпеню: Масавы флэшмоб у Кітаі
Моцныя маразы ў самым паўночным кітайскім горадзе Мохэ імгненнае ператвараюць кіпень у снег.
![Фота: Скрыншот з відэа Фота: Скрыншот з відэа](/img/v1/images/2252861.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: Скрыншот з відэа
Выліванне кіпеню
ў мароз стала папулярным флешмобам у 2018 годзе
У кітайскім горадзе Мохэ каля тысячы ўдзельнікаў флэш-мобу выплюхнулі ў паветра кіпень, які імгненна ператварыўся ў снег, паведаміла ТСН.
Зімовыя забавы адбыаваліся ў самым паўночным кітайскім горадзе Мохэ, дзе ўзімку тэмпература паветра не падымаецца вышэй за 30 градусаў марозу.
Адзначаецца, што ў Мохэ ночы доўжацца да 17 гадзін, таму мясцовых і турыстаў забаўляюць светлавымі шоў. Так, да Новага года ў Мохэ адкрыўся парк ледзяных скульптур, якія знутры падсвечаны рознакаляровай ілюмінацыяй.
Паводле korrespondent.net